Анализ заболеваемости злокачественными новообразованиями губы и полости рта
3

Рэферат


            Курсавая праца 26 старонак, 3 малюнкі, 5 табліц, 6 дыяграмм, 25 крыніц літаратуры

 

   Злаякасныя новаўтварэнні вусны і паражніны рота, эпідэміялагічныя дадзеныя, захворванне злаякаснымі наваутварэннямі вуснау і паражніны рота, смяротнасць ад злаякасных новаўтварэнняў вусны і паражніны рота, канцер-рэгістр, прафілактыка.

 

   Аб'ектам даследавання з'яўляюцца пытанні аналітычнай і статыстычнай апрацоўкі эпідэміялагічных дадзеных аб злаякасных новаўтварэннях вусны і паражніны рота.

   Мэты працы - кароткая характарыстыка злаякасных новаутварэнняу вусны і паражніны рота, прычыны ўзнікнення дадзенай паталогіі, фактары рызыкі і яе распаўсюджванне; вывучэнне дынамікі эпідэміялагічных паказчыкаў, якія характарызуюць захворванне і смяротнасць ад злаякасных новаўтварэнняў вусны і паражніны рота ў Рэспубліцы Беларусь; павышэнне эфектыўнасці арганізацыі анкалагічнай дапамогі хворым са злаякаснымі новаутвараннямі паражніны рота і вуснаў; вывучыць захворванне на рак вусны і паражніны рота ў Беларусі за перыяд з 2003 па 2013 гады.

  Матэрыялам па вывучэнні тэндэнцый захворвання злаякаснымі новаутвараннямі вусны і паражніны рота і ацэнцы стану спецыялізаванай дапамогі гэтай катэгорыі хворых паслужылі дадзеныя канцер-рэгістра Рэспублікі Беларусь і міжнароднага агенцтва па вывучэнні рака.
        У дадзенай працы на падставе клініка-эпідэміялагічных дадзеных вывучана структура анкалагічнай паталогіі паражніны рота і вуснау ў Рэспубліцы Беларусь; устаноўлены паказчыкі захворвання, распаўсюджанасці, смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў паражніны рота і вусны рознай лакалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь; усталяваны іх удзельная вага ў структуры агульнай анкалагічнай паталогіі; прадстаўлены заканамернасці ўзнікнення і развіцця пухлін паражніны рота ў адміністрацыйных тэрыторыях з рознай індустрыяльнай загружанасцю.
         Атрыманыя вынікі эпідэміялагічных даследаванняў па захворвання, смяротнасці, распаўсюджанасці пухлін паражніны рота і вусны неабходна ўлічваць пры стварэнні спецыялізаванай анкастаматычнай службы ў рэгіёнах, а таксама для распрацоўкі сістэмы прафілактычных і арганізацыйных мерапрыемстваў па раннім выяўленні анкалагічнай паталогіі паражніны рота і вусны ў рамках ўсёй дзяржавы цалкам.